Зайдзіце на наш партал!
Учора ў сталічным Футбольным манежы пачала працаваць XVI Міжнародная спецыялізаваная выстава “СМІ ў Беларусі”, якая сёлета праходзіць разам з XIX Міжнародным форумам па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях “ТІБО-2012”. Адкрываючы аб’яднаны прадстаўнічы форум (толькі ў адной медыйнай экспазіцыі прадстаўлена больш за 40 экспанентаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Кітая, Кубы, Індыі і Турцыі), першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Радзькоў зачытаў віншаванне кіраўніка дзяржавы ўдзельнікам выстаў. У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што для Беларусі развіццё інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій — найважнейшы прыярытэт. “Тут у нас ёсць пэўныя дасягненні, але зрабіць трэба значна больш. Нашай краіне вельмі важна выкарыстаць самы лепшы, самы перадавы ...



